- Подробности
-
Опубликовано: 26.04.2023 13:38
19 красавіка ў Клясціцкай сельскай бібліятэцы для дзяцей групы падоўжанага дня ДУА “Клястіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа ім. У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна” прайшла гісторыка-краязнаўчая гадзіна “Маўклівыя сведкі нашай гісторыі”. Пад час мерапрыемства навучэнцы даведаліся, што з мэтай папулярызацыі беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны ў 1983 годзе Асамблея Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў, створаная пры ЮНЕСКА, устанавіла свята пад назвай Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў. Упершыню дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаўся 18 красавіка 1984 года.
Подробнее...