Ключык да дзіцячых сэрцаў
- Подробности
- Опубликовано: 21.12.2020 08:34
18 снежня ў Заборскай сельскай бібліятэцы да 85-годдзя з дня нараджэння Ніны Васільеўны Галіноўскай, прайшоў вечар чытання “Ключык да дзіцячых сэрцаў”. Бібліятэкар пазнаеміла дзяцей з біяграфіяй беларускай паэтэсы, з яе творамі “Восень едзе ў магазін”, “Калі я шчаслівы”, “Мой дзень”, “Клубок і Калабок”, “Палет з Карлсанам”. Дзеці чыталі ўслых і абмяркоўвалі вершы, казкі, жарты, разгадвалі загадкі аб казачных істотах.




























