12 ліпеня ў раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба «Вінтаж». Адбыліся літаратурныя чытанні пад назвай “Купалаўскіх вершаў вянок паэтычны”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра.
На пасяджэнні ўдзельнікі клуба ў суправаджэнні прэзентацыі заслухалі біяграфію пісьменніка, успомнілі вядомыя і пазнаёміліся з незнаёмымі фактамі з жыцця Янкі Купалы.
Па ўмовах вядучага, кожны з прысутных, прачытаўшы свой любімы Купалаўскі верш, павінен быў прыляпіць кветку-васілёк на меркаваны “вянок паэтычны”, што ўсім вельмі спадабалася. І прэ гэмым узнёслым настроі ўсе дзяліліся эмоцыямі і ўспамінамі прачытаных твораў і вершаў, знаёмых яшчэ са школьных гадоў.
А пастаянная ўдзельніца клуба Н.У. Кожар на мерапрыемстве прачытала сваё эсэ “Любімы паэт”, якое напісала спецыяльна да пасяджэння.
На прыканцы ўвазе гледачоў быў прапанаваны відэаролік “Путешествие по родным местам Янки Купалы. Вязынка и Окопы”, які ўяўляў сабой экскурсію па музеях.

















