21 лютага, ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, традыцыйна адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
З 16 па 21 лютага ў Расонскай раённай бібліятэце ДУК ”ЦБС Расонскага раёна“ прайшоў Тыдзень роднай мовы. Мэта правядзенняя Тыдня роднай мовы – адзначыць значэнне мовы ў жыцці сучаснага грамадства, аддаць даніну павагі роднаму слову.
16 лютага – ў першы дзень Тыдня роднай мовы у раённай бібліятэцы была аформлена тэматычная кніжная выстава ”Славутыя імёны Бацькаўшчыны“.
На кніжнай выставе былі прадстаўлены кнігі ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Бібліятэкары знаёмілі наведавльнікаў з мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і інш. і рэкамендавалі іх да чытання.
Да увагі наведавльнікаў бібліятэкі быў прапанаваны літаратурны каляндар: ”Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2026 года“, падгатаваны сектарам бібліятэчнага маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.


Другі дзень 17 лютага – прысвячаўся літаратурнай спадчыне. У гэты дзень прайшла газіна літаратурных адкрыццяў ”Чарую душу родным словам“. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем цікавіліся творамі беларускіх пісьменнікаў, чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і свайго сачынення на мілагучнай і звонкай роднай беларускай мове.


У трэці дзень, 18 лютага, наведвальнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у гульні-конкурсе ”А як па-беларуску?“ Удзельнікі гульні перакладалі на беларускую мову назвы прадметаў, назвы месяцаў, з’яў, жывых істот і г.д. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю – пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.



У чацверты дзень, 19 лютага, увазе наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана крыжаванка ”Свет беларускіх народных загадак“, кожны наведвальнік мог паўдзельнічаць у яе разгадванні, выказаўшы тым самым свае веды, сваю любоў і павагу да прыгожай роднай мовы бацькоў.
Маленькім чытачам, якія вырашылі даведацца пра нешта новае, пашырыць свой слоўнікавы запас на беларускай мове, бібліятэкары прапанавалі выставу і бібліятэчны столік часопісў на беларускай мове ”Вясёлка“, ”Бярозка“ і ”Родная прырода“.


У пятніцу, 20 лютага, ў рамках падтрымкі праекту ”Кожная пятніца – роднае, сваё“ супрацоўнікі раённай бібліятэкі прапанаваі наведвальнікам прыняць узел у гульні-падарожжы ”Ведай сваю краіну“. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі завочную экскурсію па роднай Беларусі, дзе даведаліся шмат цікавых фактаў пра Беларусь, узгадалі яе гісторыю, пазнаёміліся з традыцыямі і культурай беларускага народа. У гэты дзень наведвальнікі бібліятэкі паспрабавалі свае сілы ў інтэрактыўнай гульні ”Карта Рэспублікі Беларусь“, дзе трэба было правільна скласці карту нашай краіны, суаднесці ўсе раёны і вобласці.



У апошні дзень – 21 лютага, акцыяй ”Размаўляй са мной па-беларуску“, адбылося закрыццё Тыдня роднай мовы. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі на працягу дня размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.
На прыканцы кожнага мерапрыемства, у Тыдзень роднай мовы, удзельнікаў чакалі невялічкія прызы: закладкі і календары на беларуская мове.


















