28 студзеня да 70-годдзя Міхаіла Паўлавіча Пазднякова ў дзіцячай бібліятэцы былі праведены гулкія чытанні дзіцячых твораў пісьменніка. Бібліятэкары распавялі дзецям біяграфію пісьменніка, які унёс значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры.
Яго вершы, прысвечаныя роднай зямлі, цудоўным людям, сімвалам Беларусі, выконваюць вялікую пазнавальную і выхаваўчую ролю, абуджаюць патрыятычныя пачуцці, праслаўляюць дабро і дружбу. За простымі, але цёплымі і шчырымі радкамі адчуваецца талент сапраўднага мастака слова, патрыёта сваёй краіны. Дзеці чыталі займальныя загадкі ў кнізе “Дзіўныя “блізняты”, вершы, смяшынкі, лічылкі і небыліцы ў кнізе “Ехаў поўны воз дзівос”, вершаваныя загадкі-задачкі, шарады ў кнізе “Падарожжа ў краіну загадак”.
З нагоды гэтай даты ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі была аформлена кніжная паліца “Міхась Пазднякоў. Вершы і казкі для дзяцей”.

















