header-02
header-02

04 013 лютага ў Краснапольскай сельскай бібліятэцы да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў бібліятэкар Е.М. Вабішчэвіч правяла для навучэнцаў  ДУА “Краснапольская дзіцячы сад-сярэдняя школа Расонскага раёна” экалагічнае падарожжа “Балоты – багацце нашай Радзімы”.

Бібліятэкар распавяла вучням, што ў 1971 годзе ў іранскім горадзе Рамсар была падпісана Рамсарская Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне пераважна ў якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак. Рэспубліка Беларусь падпісала канвенцыю ў 1999 годзе. Згодна з канвенцыяй ў Беларусі на сённяшні дзень існуе 26 мясцінаў, якія маюць рамсарскі статус і ахоўваюцца на міжнародным узроўні.

На мерапрыемстве вучні дазналіся, што водна-балотныя ўгоддзі з’яўляюцца адной з самых разнастайных і прадуктыўных экасістэм, яны забяспечваюць чалавецтва прэснай вадой, папаўняюць грунтовыя воды. Балоты і ўвогуле — частка беларускай ментальнасці, народнай культуры ды нават і ладу жыцця соцень тысяч людзей.

На мерапрыемстве вучні пазнаёмілісь з незвычайнымі балотнымі з’явамі, з народнымі паданнямі і легендамі звязанымі з балотнымі жыхарамі: Цмок, русалкі, Багнік, Кадук, Лазавік. Разгадваючы крыжаванку дзеці успомнілі жывёл і птушак, якія насяляюць балота і расліны, якія там растуць.

У завяршэнні мерапрыемства дзеці глядзелі відэа “Велапаход па Расонскім раёне”.

04 02

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby
 

Афиша

-
Сбросить