19 лютага ў Клясціцкай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 4 класа ДУА “Клястіцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа ім. У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна” была праведзена гадзіна роднай мовы “Ведай і любі родную мову”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, якая нам засталася ад продкаў як спадчына, як запавет. Дзеці разважалі аб тым, што кожны чалавек павінен шанаваць мову, традыцыі і культуру свайго народа. На працягу мерапрыемства гучалі вершы на беларускай мове, падгатаваныя навучэнцамі.
У гульнявой часцы удзельнікі падзяліліся на две каманды “Званочкі” і “Васілёчкі” і прыступілі да выканання займальных, цікавых і вельмі няпростых заданняў. Іх чакалі загадкі, крыжаванкі, рэбусы, шарады, гульня “Перакладчык”, творчыя заданні і заданні на спрыт і шпаркасць рэакцыі.
Мерапрыемства вучням спадабалася, яны упэўніліся ў тым, што наша мова прыгожая і мілагучная, якую патрэбна зберагчы, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

















