header-02
header-02

25 0122 лютага ў Краснапольскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 2 класа ДУА “Краснапольская дзіцячы сад-сярэдняя школа Расонскага раёна” была праведзена гадзіна беларусазнаўства “Гаворым і чытаем па беларуску!”. З цікавасцю дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне “Беларусазнаўства”. Для гэтага ім неабходна было пераадоліць некалькі прыпынкаў.

На першым прыпынку “Гістарычны” вучні пазнаёміліся з гісторыяй святкавання Дня беларускай мовы і пазналі шмат чаго новага і цікавага пра Беларусь. На другім прыпынку “Загадкі”, яны разгадвалі беларускія загадкі. На прыпынку “Перакладчык” – пераводзілі з рускай мовы на беларускую словы. Састаўлялі другія беларускія словы з літар слова “Пралеска” на прыпынку “Шарады”. На апошнім прыпынку “Фізкультурны” дзеці зрабілі фізкультхвілінку, дзе з дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі фразеалагізмы: закасаўшы рукава, з нагі на ногу, намыліць шыю, абводзіць вакол пальца, вадзіць за нос.

Падарожжа прайшло весела і пазнавальна і вельмі спадабалася ўсім рабятам.

25 0225 0325 04

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby
 

Афиша

-
Сбросить