19 красавіка ў Сяляўшчынскай сельскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне дзіцячага краязнаўчага клуба “Нашчадкі” на тэму “Літаратурныя сцяжынкі роднага краю”. Краязнаўчая работа ў бібліятэке заўсёды была адным з вядучых напрамкаў, яе мэтай з’яўляецца вывучэнне культуры і гісторыі свайго краю. Адным з яе напрамкаў з’яўляецца літаратурнае краязнаўства.
На пасяджэнні кіраўнік клуба пазнаёміла прысутных з пісьменнікамі і паэтамі Расоншчыны. Дзеці пазнаеміліся з біяграфіяй і творчасцю Яна Баршчэўскага, Генадзя Бураўкіна. Зацікавіла іх і творчасць самадзейных паэтаў народнага клуба “Натхненне”, створанага пры Расонскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Адкрыццем для дзяцей сталі творы Надзеі Кожар з кнігі “С любовью к Россонщине”, з іх яны даведаліся пра невядомыя старонкі гісторыі малой радзімы. Вершы Аляксандра Матошкі пра малую радзіму – адметныя, прасягнутыя шчырай любоўю. Удзельнікі клуба праслухалі яго верш “Дождж у Мазыры”.
У заключэнні мерапрыемства жадаючыя маглі пачытаць вершы з зборніку твораў мясцовых паэтаў, а таксама звярнуцца да творчасці пісьменнікаў землякоў на прадстаўленай кніжнай выставе “Літаратурныя сцяжынкі роднага краю”.

















