8 верасня бібліятэкар Заборскай сельскай бiблiятэкі запрасiла сваiх маленькiх чытачоў на гадзiну беларускай мовы “Зямлі маёй роднае слова”. На пачатку мерапрыемства бiблiятэкар распавяла пра Дзень беларускага пісьменства. Дзеці дазналіся, што гэта нацыянальнае свята Рэспублікі Беларусь і праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Бібліятэкар рапавяла гасцям аб гісторыі свята і знакамітых прадстаўніках кніжнай асветы. У энцыклапедыях яны разглядалi партрэты першых беларускiх асветнiкаў і фотаздымкi старадаўнiх кнiг. Дзеці прынялі ўдзел у музычнай фізкультхвілінке, адгадвалі беларускiя загадкi і выконвалі заданне “А як наадварот”. У якасці твора для гулкага чытання бібліятэкар абрала беларускую народную казку – “Зайкіна хатка”. Дзеці с задавальненнем праслухалі казку, а ў творчай частцы сустрэчы малявалі яе герояў алоўкамi і гулялi ў рухомую гульню па сюжэту казкi “Хто хутчэйшы”.

















