header-02
header-02

16 02 23 107 131 студзеня ў раённай бібліятэцы адбылося краязнаўчае падарожжа “Віцебшчына мая родная”, прысвечанае 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Вядучыя распавялі, што сучасная Віцебская вобласць з’явілася 15 студзеня 1938 года згодна Пастановы 1-й сесіі Вярхоўнага савета СССР першага склікання. Рашэннем ЦВК БССР у яе склад былі ўключаны 20 раёнаў. Зараз адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці прадстаўлены 21 раёнам, 2 гарадамі абласнога падпарадкавання (Віцебск, Наваполацк), 14 гарадамі раённага падпарадкавання, 23 пасёлкамі гарадскога тыпу, 6480 сельскімі населенымі пунктамі.

У суправаджэнні відэапрэзентацыі прысутныя здейснілі віртуальнае падарожжа па раёнах вобласці. У час падарожжа вядучыя распавялі пра гісторыю заснавання гарадоў Віцебшчыны: Віцебска, Полацка, Браслава, Мёраў, Пастаў, Глыбокага, Лепеля, Оршы і іншыя, пра галоўныя гістарычныя помнікі, фестывалі і іх знакамітых ураджэнцаў. Госці дазналіся, што Віцебшчына дала свету мноства цудоўных мастакоў, таленавітых пісьменнікаў, музыкантаў, вынаходнікаў.

У рамках мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з экспанаванай у бібліятэцы кніжнай выставай “Прыдвінскі край”. На выставе была прадстаўлена літаратура, якая  знаёміць з гісторыяй утварэння, культурна-гістарычнай спадчынай і эканамічнымі дасягненнямі рэгіёна. Асаблівую цікавасць у прысутных вызвалі выданні, прысвечаныя раёнам Віцебскай вобласці.

16 02 23 107 1

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby
 

Афиша

-
Сбросить