21 лютага ў Клясціцкай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы для выхаванцаў групы падоўжанага дня ДУА “Клястіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа ім. У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна” прайшла гадзіна беларускай мовы “Смак роднай мовы”.
У час мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй ўзнікнення свята, з гісторыяй і культурай роднай мовы. У гульнёвай форме вучні ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Выконваючы творчыя заданні і заданні на спрыт і шпаркасць рэакцыі, дзеці не толькі паказалі свае веды, але і даведаліся шмат новага і цікавага.
Галоўны вывад, які зрабілі навучэнцы падчас мерапрыемства: наша мова – частка нашай нацыянальнай культуры, яе трэба любіць, шанаваць, паважаць і часцей размаўляць на матчынай мове.




















