26 кастрычніка ў Клясціцкай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў краязнаўчага клуба па інтарэсах ”Вясёлка“ праведзена краязнаўчая гадзіна ”Расоншчына ў легендах і паданнях“.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з паняццямі фальклорнага жанру ”легенда“ і ”паданне“, чым яны падобныя і чым адрозніваюца паміж сабой.
Прысутныя пачулі прыгожыя легенды пра паходжанне назваў вёсак Клясціцы, Сакалішча, Кавалі, Сяргеева, гарадскога пасёлка Расоны; пазнаёміліся с творчасцю нашага зямляка Яна Баршчэўскага, які ў сваёй творчасці выкарыстоўваў сюжэты казак і легенд ”дзікага паўночнага краю Беларусі“. Некаторыя легенды і паданні дзеці ведалі і самі, і шляхам паведамлення расказвалі усім прысутным.
У канцы мерапрыемства ўсе падвялі вынік: вывучэнне легенд і міфаў роднага краю не толькі пазнавальна, але і неабходна для таго, каб кожны ведаў сваі карані, бо падзеі мінулага ўплываюць на нашу сучаснасць і будучыню, і ведаць іх для чалавека важна і неабходна.




















