17 студзеня ў Клясціцкай сельскай бібліятэцы для вучняў пачатковых класаў ДУА ”Клястіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа ім. У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна“ прайшла літаратурна-казачная вандроўка ”Чароўны куфэрак Алеся Якімовіча“ да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
Прысутныя пазнаёміліся з яго творамі, расказалі аб тых, якія чыталі раней, а таксама прынялі актыўны ўдзел ў казачных гульнях, конкурсах, віктарынах па творчасці А. Якімовіча. Завяршылася мерапрыемства чытаннем ”Казкі пра смелага вожыка“.



















