Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў Клясціцкай сельскай бібліятэцы для вучняў пачатковых класаў ДУА ”Клястіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна“ прайшоў літаратурны конкурс ”Я ведаю родную мову“.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, а таксама з гісторыяй ўзнікнення свята.
Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі беларускія загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні моўнай віктарыны і паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў.
Напрыканцы сустрэчы школьнікі пазнаёміліся з мастацкай літаратурай беларускіх аўтараў з фонду бібліятэкі.




















