29 студзеня ў Краснапольскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў 2 класа ДУА ”Краснапольская сярэдняя школа імя С.І. Жукава Расонскага раёна“ адбылося літаратурнае знаёмства з творчасцю пісьменніка А.М. Зэкава ”Забаўляюць вершы, казкі“.
Дзеці даведаліся цікавыя факты з жыцця Анатоля Мікалаевіча, пазнаёміліся з яго творамі, якія друкаваліся ў зборніках пісьменніка, а таксама ў часопісе ”Вясёлка“. Удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у віктарыне ”Даведайся аповяд“ і с цікавасцю і задавальненнем слухалі вясёлыя вершы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава ”Жыццёвыя гісторыі“.





















