18 красавіка ў Сяляўшчынскай бібліятэцы гадзіна краязнаўства "Помні род свой і песню" аб'яднання "Нашчадкі" прайшла сумесна з жаночай вакальнай групай "Спадчына". На пасяджэнні дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі песнямі, праспявалі разам са спявачкамі знаёмыя песні, павучыліся танцаваць, пашырылі веды пра мінулае свайго роду і народныя традыцыі.




















