У Рэспубліцы Беларусь існуюць розныя святы, накіраваныя на захаванне гістарычных традыцый. Адно з іх – гэта Дзень беларускага пісьменства, якое адзначаюць у першую нядзелю верасня. Яго асноўны пасыл заключаецца ў захаванні Нацыянальнага друкаванага слова і яго сувязі з гісторыяй народа, славянскімі каранямі.
6 верасня для навучэнцаў 7-х класаў ДУА ”Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава“, быў праведзены да Дня беларускага пісьменства літаратурны круіз ”Волаты беларускага пісьменства“.
З вялікай зацікаўленасцю навучэнцы слухалі аповед пра творчы шлях народных пісьменнікаў Беларусі такіх як: К.К. Крапіва, М.Ц.Лынькоў, І.П.Мележ, І.П.Шамякін, В.У.Быкаў і інш., якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і пісьменнасці.
Не абыйшлі ўвагай бібліятэкары і мясцовых самадзейных пісьменнікаў: Н.У. Кожар і А.І.Матошка, якія таксама пішуць разнастайныя творы пра родны край, тым самым праслаўляюць яго на розных узроўнях, у тым ліку і ў міжнародных літаратурных конкурсах.
Вельмі прыемна было адзначыць, што некаторыя творы беларускіх пісьменнікаў дзеці ўжо чыталі, а з некаторымі яшчэ пазнаёмяцца ў старэйшых класах, таму ім было прапанавана ўзяць кнігі ў бібліятэцы і прачытаць творы беларускіх класікаў.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава ”У вечным застаецца слова.“




















