header-02
header-02

05 02 26

8 лютага спаўняецца 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі – Івана Паўлавіча Мележа. З гэтай нагоды ў раённай бібліятэцы 5 лютага была праведзена літаратурная гадзіна ”Вялікі дар нашчадкам ад Івана Мележа“.

На мерапрыемстве гучалі знаёмыя і цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка: аб яго творчасці, прафесійным станаўленні і жыццёвых пакутах.

Вядучыя расказалі, што пасля смерці ён пакінуў нашчадкам вялікую літаратурную спадчыну: навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзеннікі, п’есы, раманы, якія адразу ж пасля з’яўлення на свет станавіліся сапраўднай з’явай беларускай нацыянальнай літаратуры. Далей вядучыя падкрэслілі, што ключавое месца ва ўсёй творчасці Мележа займае трылогія ”Палеская хроніка“, якая складаецца з трох частак: ”Людзі на балоце“, ”Подых навальніцы“ і ”Завеі, снежань“. Апошнія дзве часткі ”За асакою бераг“ і ”Праўда вясны“ пісьменнік, нажаль, не паспеў дапісаць.

На прыканцы мерапрыемства бібліятэчныя супрацоўнікі пазнаёмілі ўсіх з кніжнай выставай па творчасці пісьменніка ”Пясняр роднага краю“, на якой прадстаўлены: трылогія ”Палеская хроніка“, зборнікі апавяданняў і аповесцей, і іншыя творы пісьменніка.

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-03-21

Зарегистрировалось:

6529

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
 

Афиша

-
Сбросить