105-гадовы юбілей Івана Паўлавіча Мележа з'яўляецца выдатнай нагодай для таго, каб узгадаць творы класіка беларускай літаратуры, больш падрабязна абмеркаваць творчасць пісьменніка і яго біяграфію.
6 лютага бібліятэкар філіяла ”Краснапольская сельская бібліятэка“ запрасіла ў літаратурную гасцёўню прыхільнікаў творчасці І. Мележа. Яна напомніла прысутным біяграфію пісьменніка і закранула яго творчасць. Кожны з прысутных успомніў той ці іншы твор, вывучаўшы яго ў школе, ці прачытаўшы ўжо потым, ва ўзрослым жыцці. Паміж гасцей завязалася жывая гутарка, на якой выразілі агульнае меркаванне, што празаік стварыў сапраўды народную эпапею, дзе вобразы літаратурных герояў сталі ўвасабленнем нацыянальнага беларускага характару.






















