13 лютага ў філіяле ”Бібліятэка-клуб Забор’е“ прайшоў краязнаўчы альманах ”Пётр Машэраў: старонкі жыцця“.
Вядучая распавяла прысутным пра жыццевы шлях Машэрава. Імя Пятра Міронавіча Машэрава вядома ўсім беларусам, і асабліва жыхарам Расонскага раёна. Савецкі і беларускі партыйны лідар, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, легендарны партызан па мянушцы Дубняк, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, чалавек, які вызначаў гісторыю рэспублікі на працягу 16 гадоў (1965-1980 гг.). ... А, самае галоўнае, па сцвярджэнні многіх людзей, якія ведалі яго асабіста, проста добры чалавек.
Прысутныя азнаёміліся з кнігамі і артыкуламі аб Машэраве з фонду бібліятэкі.



















