Мова – гэта светапогляд народа, плён працы многіх пакаленняў. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы – няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. Беларуская мова – мова Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, златавуста Кірылы Тураўскага, а таксама Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча…
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, 20 лютага, ў філіяле ”Краснапольская сельская бібліятэка“ на гадзіну зносін сабраліся жадаючыя, каб зноў адчуць, наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша родная, беларуская мова. Бібліятэку наведалі вучні мясцовай школы і паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. Адгадвалі ”Зімовыя загадкі“, рабілі пераклады па тэмах: ”З народнай мудрасці“, ”Беларускія стравы“, ”Беларускі каляндар“, разгадвалі крыжаванку ”Лясные жыхары“ і інш.
Дзеці зрабілі выснову, што сустрэча была карыснай і што нашу родную мову трэба яшчэ больш любіць і шанаваць.





















