20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнікі філіяла ”Бібліятэка-клуб Забор'е“ запрасілі сваіх чытачоў на бібліяграфічны агляд творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года ”Зямлі маёй роднае слова!“
Літаратурнымі героямі сустрэчы стаў шэраг вядом усім пісьннікаў, а найбольш дасканала затрымаліся на творчасці Івана Шамякіна, Івана Мележа і Паўла Місько.
Госці пазнаёміліся з жыццёвай гісторыяй і цікавымі фактамі з біяграфіі пісьменнікаў, іх творчым лёсам, замацавалі веды ў літаратурнай віктарыне. У творчасці Івана Шамякіна найбольшую ўвагу надалі раманам ”Трывожнае шчасце“ і ”Глыбокая плынь“. З твораў Івана Мележа найбольшую цікавасць выклікала трылогія ”Палеская хроніка“, Паўла Місько – ”Грот афалін“ і ”Эрпіды на планеце Зямля“.
Кожны з прысутных выказаў сваю точку зору ў адносінах да напісаных твораў, выказаўшы свае меркаванні, што прыгажэйшай мовы, чым беларуская – няма.



















