21 лютага ў філіяле ”Дварышчанская сельская бібліятэка“ прайшла інтэлектуальная гульня ”Беларуская мова – мелодыя сэрца“. На мерапрыемстве вучні пазналі, што наша мова, мае шматвекавую гісторыю, дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі нашага народа. Далей удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, з лёгккасцю разгадвалі беларускія загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, прынялі ўдзелу конкурсах: ”Перакладчыкі“, ”Знаўцы беларускага фальклору“, ”Хто гэта?“, ”Прадоўжы твор“, ”Старонкі мінулага і сучаснага“. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з творамі на беларускай мове для дзяцей, прапанаваных на выставе.





















