Казкі – любімыя ўсімі творы з самага дзяцінства, якія вучаць дабру і мудрасці, клічуць у дзіўны свет чараўніцтва і казачных герояў.
27 сакавіка ў філіяле ”Сяляўшчынская сельская бібліятэка“ для дзяцей прайшоў паядынак аматараў беларускай казкі ”У свеце казак і цудаў“.
Бібліятэкар прапанавала дзецям акунуцца ў свет беларускіх народных казак: вясёлых, смешных, трошкі сумных, крышачку страшных. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі спаборнічалі ў веданні казак і іх герояў. Яны адгадвалі казкі па ўрыўках і вызначалі казачных герояў па апісанні, удзельнічалі ў конкурсах ”Хто згубіў рэчы?“, ”Хто адправіў тэлеграму?“, ”Хто гэта сказаў?“ Дзеці справіліся з усімі заданнямі, паказаўшы добрыя веды казак.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прадставіла выставу малюнкаў казак, як беларускіх, так і рускіх ”Краски рисуют сказки“, у якой прынялі актыўны ўдзел юныя чытачы-мастакі.























