17 красавіка ў філіяле ”Бібліятэка-клуб Забор'е“ прайшла гадзіна краязнаўства ”Сядзібы Расоншчыны“.
У культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі асаблівае месца займаюць старадаўнія сядзібы – складаныя комплексы супадпарадкаваных архітэктурных і прыродных элементаў.
Вядучая расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра архітэктурную жамчужыну Расонскага раёна – сядзібу памешчыка Гласка, незвычайны панскі маёнтак у неагатычным стылі, пабудаваны на мяжы XIX-XX стагоддзя. Не менш цікавымі сталі апавяданні пра вёску Тродавічы, у якой невялікім маёнткам валодалі браты Іван і Францыск Скарыны і сядзібу на беразе возера Нешчарда ў вёсцы Мурагі, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва беларускага і польскага пісьменніка, паэта Яна Баршчэўскага.
Праведзены краязнаўчая гадзіна дапамог прысутным узбагаціць свае веды аб родным краі і даведацца шмат карыснай інфармацыі аб сваёй малой радзіме.





















