17 красавіка ў філіяле ”Сяляўшчынская сельская бібліятэка“ да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прайшло завочнае падарожжа ”Наша гістарычная Радзіма“.
Бібліятэкар расказала ўдзельнікам гісторыю вядомых у краіне гістарычных мясцін і помнікаў. Так, удзельнікі больш даведаліся пра такія знакавыя месцы Беларусі, як Брэсцкая крэпасць, Нясвіжскі, Мірскі, Косаўскі і Лідскі замкі.
Затым даведаліся, што сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у ваенна-гістарычныя маршруты і экскурсіі, але галоўнае – з'яўляюцца святым месцам ушанавання загінулых, вечным напамінам аб тым, які бясцэнны мір: стэла ”Мінск – горад-герой“, мемарыяльны комплекс ”Плошча Перамогі“ у Віцебску, мемарыяльны комплекс ”Прарыў“ ва Ушацкім раёне ля вёскі Паперына.
Дзеці самі з вялікім задавальненнем расказалі аб помніках і тых месцах, дзе пабывалі са сваімі бацькамі. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што трэба ведаць гісторыю свайго краю не толькі па падручніках, але і па помніках гісторыі і культуры, якімі багатая Беларусь.






















