У Беларусі рэалізуецца агульнанацыянальны праект ”Кожная пятнiца – роднае, сваё“, які закліканы аб'яднаць людзей для падтрымкі айчынных вытворцаў і нацыянальных традыцый. 18 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Аб’яднаўшы дзве гэтыя тэмы 25 красавіка ў Расонскай раённай бібліятэцы была праведзена краязнаўчая гадзіна ”Любі свой край, паважай сваю гісторыю“.
Падчас мерапрыемства вядучая расказала цікавую гісторыю заснавання Расонскага раёна, аб зменах яго межаў у розныя гады існавання і аб значных гістарычных і памятных месцах Расоншчыны. Зачытвала легенды аб узнікненні назваў некаторых населеных пунктаў раёна. А потым ўдзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны ”Як ты ведаеш свой раён?“
Мерапрыемства было цікавым, карысным і пазнавальным. Удзельнікі яшчэ раз пераканаліся ў тым, што клопат пра культурную і духоўную спадчыну свайго рэгіёна – справа нацыянальная і вельмі важная для грамадства.




















