header-02
header-02

22 05 26

25 мая адзначаецца Дзень беларускага ручніка. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць i мінуламу, i сучаснасці. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва.

У межах праекту ”Кожная пятнiца – роднае, сваё“, у Расонскай раённай бібліятэцы адбылося ”падарожжа“ па нацыянальных традыцыях ”З гісторыі беларускага ручніка“.

На пачатку мерапрыемства прысутныя даведаліся пра даўнюю і цікавую гісторыю існавання беларускіх ручнікоў, пра іх асноўныя ўзоры і колеры.

З даўніх часоў менавіта ручнік быў абавязковым у выкананні разнастайных абрадаў і паўсядзённых спраў. Пачынаючы ад нараджэння і да самай смерці, ручнік суправаджаў усё жыццё, звязваючы ў адзіны ланцуг прадстаўнікоў розных пакаленняў аднаго роду. Жанчыны не проста працавалі іголкай з ніткай, а ўкладалі ў кожны шывок часцінку сваёй душы і сэрца і верылі: створаная з любоўю рэч будзе несці дабро і свет.

Пад час мерапрыемсва майстар народных мастацкіх рамёстваў філіяла №1 ”Раённы Дом рамёстваў“ Ірына Валер’еўна Вяснова правяла для прысутных майстар-клас па вышыўцы беларускага ўзора.

Да мерапрыемства была арганізавана выстава ручнікоў майстрых, якія пражываюць у аграгадках Сяляўшчына, Клясціцы, Краснаполле і Дворышча.

22 05 26

22 05 26

22 05 26

22 05 26

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-06-24

Зарегистрировалось:

6532

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
 

Афиша

-
Сбросить