Беларусь багатая сваёй гісторыяй. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць музеяў, якія захоўваюць нашу спадчыну: унікальныя экспанаты і нечаканыя факты.
У межах праекту ”Кожная пятнiца – роднае, сваё“ 22 мая ў філіяле ”Сяляўшчынская сельская бібліятэка“ адбылося віртуальнае падарожжа ”Музеі Беларусі“ .
Удзельнікі ўважліва паглядзелі прэзентацыю аб музеях гарадоў Полацка, Віцебска, Мінска і аб самых незвычайных музеях Беларусі: ”Выратаваныя каштоўнасці“ у Брэсце (музей кантрабанды антыкварыяту), Музей-аптэка ў Гродне (самая старая аптэка краіны), музей Ката ў Мінску (самы добры музей Беларусі), Музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо і інш.
Затым дзеці падзяліліся ўражаннямі ад наведвання Музея баявой садружнасці, размешчанага менавіта ў Расонах, а таксама сваімі ўспамінамі і ўражаннямі аб музеях, у якіх яны пабывалі.
Музеі бываюць абсалютна рознымі, але гэта асвета маральная і духоўная, такім чынам, у розных музеях варта пабываць кожнаму.
























