header-02
header-02

Казка – любімы літаратурны жанр дзяцей. Яна ўздзейнічае на іх эстэтычна, дае незабыўныя ўрокі народнай мудрасці, вучыць сумленнасці, сціпласці, працавітасці, душэўнай чуласці і дабрыні. Казкі таксама актыўна ўплываюць на мову дзяцей, дапамагаюць ім адчуць прыгажосць роднага слова.

У межах праекту ”Кожная пятніца – роднае, сваё“, 12 чэрвеня беларускай казцы была прысвечана літаратурна - гульнявая праграма ”Казкі з бабулінага куфэрку“, якая прайшла для выхаванцаў дзіцячага сада ў філіяле ”Клястицкая сельская библиотека“.

З дапамогай чароўнага клубочка ўдзельнікі мерапрыемства апынуліся ў чароўным казачным свеце, дзе з  вялікім задавальненнем узгадвалі назвы казкі па ілюстрацыям, адгадвалі загадкі пра казачных герояў, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў.

На працягу мерапрыемства вядучыя гулялі з прысутнымі ў беларускія рухомыя гульні  ”Шэры кот “, ”Прэла-гарэла“, ”Гарлачык“.

Сустрэча атрымалася  цікавай і пазнавальнай.

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-06-24

Зарегистрировалось:

6532

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
 

Афиша

-
Сбросить