”А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць!..“, пад такой назвай 28 жніўня ў Расонскай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.
Адкрылася мерапрыемства са знаёмства з асноўнымі біяграфічнымі звесткамі пра ўраджэнца Расоншчыны і яго творчай і палітычнай дзейнасцю. На працягу мерапрыемства, у суправаджэнні відэапрэзентацыі, гучалі ўсім знаёмыя вершы пра Беларусь, родныя мясціны, сяброў і песні: ”Завіруха“, ”Конь незацугляны“, ”Калыханка“.
А пастаянныя чытачы, аматары паэтычнага слова, чыталі свае вершы прысвечаныя паэту-земляку. Ва ўтульнай зале, у добразычлівай абстаноўцы і пры добрым лірычным настроі мерапрыемства праляцела як адно імгненне.
Літаратурны калейдаскоп на роднай мове і пра вядомага, заслужанага дзеяча нашай краіны з’яўляецца дадатковым укладам у скарбонку рэспублікай акцыі ”Кожная пятніца – роднае сваё“.






















