25 верасня ў Расонскай раённай бібліятэцы ў межах рэспубліканскага праекту ”Кожная пятніца – роднае, сваё!“ прайшоў літаратурны хіт-парад ”Беларуская кніга ў трэндзе“, прысвечаны багаццю і актуальнасці айчыннага прыгожага пісьменства.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адправіліся ў захапляльнае падарожжа па старонках нацыянальнай літаратуры – ад прызнаных класікаў, якія заклалі трывалы фундамент нашай культуры, да сучасных аўтараў, якія ствараюць новыя трэнды сёння.
Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была звернута на тое, што кніжны фонд Расонскай раённай бібліятэкі рэгулярна папаўняецца навінкамі беларускай літаратуры. Гэта дазваляе чытачам любога ўзросту знаходзіць сабе кнігі па душы – ад захапляльных дэтэктываў і раманаў да глыбокай паэзіі і навукова-папулярных выданняў.
Хіт-парад паказаў: беларуская кніга сапраўды ў трэндзе, яна жыве, развіваецца і натхняе!



















