13 лютага ў Сяляўшчынскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў 1 – 3 класаў ДУА “Сяляўшчынская дзіцячы сад – базавая школа Расонскага раёна”, да 65-годдзя з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, была праведзена літаратурная гадзіна “Вандроўкі з Уладзімірам Ягоўдзікам”.
Спачатку бібліятэкар пазнаеміла дзецей з біяграфіяй пісьменніка, з яго шматлікімі цікавамі кніжкамі аб прыродзе, птушках, жывёлах, гістарычным мінулым нашай краіны. Падчас мерапрыемства вучні адправіліся ў падарожжа па творах пісьменніка. У апавяданні “У царства Вадзяніка” яны пазнаёміліся з кнігаўкай, стронгай, выдрай, а прачытаўшы апавяданне “Зязюлiны пaнчoшкi”, дзеці даведаліся пpa птyшынaгa князя Кyкa. Пра далёкае мінулае Беларусі дзеці дазналіся з гісторыка-пазнавальнай кнігі “Сем цудаў Беларусі”. Адгадвалі зімовыя загадкі, знаёміліся з народнымі мудраслоўямі ў фотакнізе “Беларуская зіма” і ў серыі кніг “Скарбы Радзімы”. Па фотакнізе “Таямнічая замова” вучыліся адрозніваць цяцярука ад глушца.
З другімі творамі пісьменніка з фонду бібліятэцы дзеці пазнаеміліся на аформленай да мерапрыемства выставе-загадке “Для дзяцей і для бацькоў!”.
Тут навучэнцы выбралі для сябе “цікавую жывёлу”, каб потым прачытаць пра яе ў кнігах У. Ягоўдзіка.

















