17 лютага ў Заборскай сельскай бібліятэцы да 65-годдзя У. Ягоўдзіка прайшлі гулкія чытанні твораў пісьменніка для дзяцей і падлеткаў – “Падарожжа па казках Уладзіміра Ягоўдзіка”. Бібліятэкар пазнаеміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, з яго творчасцю і ўзнагародамі.
Дзеці праслухалі некалькі апавяданняў і мініяцюр з кнігі У. Ягоўдзіка аб беларускай прыродзе “Лясныя таямніцы”, разглядвалі, размешчаныя ў ей цікавыя здымкі беларускіх фотамастакоў. Малодшым дзецям спадабаўся “Прыродны азбукоўнік” ад Уладзіміра Ягоўдзіка, дзе ў алфавітным парадку аўтар кнігі вельмі коратка, але цікава і займальна апісвае прыроду: звяроў і птушак.
У творчай часткі мерапрыемства дзеці ляпілі з пластыліну і малявалі на паперы ўпадабаных персанажаў з прачытаных кніг, якімі дапоўнілі кніжную выставу “Падарожжа па казках Уладзіміра Ягоўдзіка”.

















