header-02
header-02

Изображение 102 ліпеня да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў бібліятэку-клуб Кавалі сабраліся мясцовыя жыхары   на літаратурна-патрыятычную гадзіну

“Я – Беларус. Я ганаруся, што маю гэтае імя…”.

Бібліятэкар пачала размову са слоў шанавання нашай Радзіме – Беларусі. Якая прыгожая назва ў нашай краіны – Беларусь. Беларусь... Бацькаўшчына... Бацькаўшчына – бо яна засталася нам ад бацькоў нашых, дзядоў, прадзедаў. Гэта край блакітных азёр і шумлівых гаёў, зычлівых, сціплых, працавітых і мудрых людзей. Мы ганарымся сваім народам, бо нягледзячы на ўсе выпрабаванні, нішто не зрабіла нас жорсткімі і абыякавымі, бо наш, беларускі народ, славіцца працавітасцю і сумленнасцю, дабрынёй і спагадлівасцю. Памятны Дзень вызвалення – стаў сімвалам барацьбы і незалежнасці народа Беларусі, бо ён акроплены кроўю лепшых сыноў і дачок, сапраўдных патрыётаў, аддаўшых самае дарагое – сваё жыццё, у імя Айчыны. Сэрца ўдзячных нашчадкаў напаўняе шчыры гонар за бацькоў і дзядоў, якія абаранялі краіну ва ўсе вякі. На мерапрыемстве ўшанавалі памяць аднавяскоўцаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў вайны і працы. На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх паэтаў П. Глебкі, Н. Гілевіча, Я. Золак, Я. Янішчыц, А. Вярцінскага і інш.

Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Мая Радзіма – Беларусь!”.

Изображение 11Изображение 12Изображение 13

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby
 

Афиша

-
Сбросить