13 лістапада ў Гарбачэўскай бібліятэке адбылося пасяджэнне дзіцячага экалагічнага клуба “Верабейка” – краязнаўчыя чытанні “Расонскія краявіды ў творах нашых землякоў”.
Кіраўнік клуба пазнаёміла ўдзельнікаў з творамі мясцовых паэтаў і пісьменнікаў. Дзяці чыталі вершы А. Матошкі “Дрыса”, “Былой вёсцы”, апавяданне Н. Кожар “Мелодыя белага касцёлу”, верш Т. Луткоўскай “Там, дзе выспелі росы…”, верш А. Васюнькіна “Памяць”, верш В. Хрэбтовай “Берёзки”. Таксама чыталі вершы жыхарак вёскі Гарбачэва Н. Касарэўскай і К. Лісавай, прысвечаныя роднаму краю, роднай прыродзе.
З цыклу вершаў “Лісты да Юліі” выдатнага земляка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага, які нарадзіўся ў в. Мурагi Расонскага раёна, чыталі ў голас верш “Ноч” напісаны яшчэ ў 1839 годзе.
Усе гэтыя творы садзейничаюць фарміраванню ў дзяцей пачуцця патрыятызму, гордасці за свой край, вучаць паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі.

















