11 студзеня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшло пасяджэнне літаратурнага клуба “Винтаж”, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтки Веры Вярбы. Вядучыя распавялі, што Вера Вярба нарадзілася ў ваенным 1942 годзе ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна ў сям'і вайскоўцаў.
Яе прафесійны шлях быў злучаны з літаратурнымі перыядычнымі выданнямі, а творчы – з паэзіяй. Першыя вершы Веры Вярбы з'явіліся ў друку, калі ей было ўсяго 16 гадоў. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю, не пазбаўленыя рэалістычных матываў і вобразаў. Яна вядома аматарам паэзіі як паэтэса са сваім голасам, са сваім стылем, са сваёй манерай пісьма.
У выкананні ўдзельнікаў клуба гучалі вершы паэткі “Вам пісьмы пісаць не буду”, “Усё ў жыцці здаецца проста”, “Мой край”, “Пралеска”, “Бабуліны казкі”. Слухалі у выкананні ансамбля “Песняры” стаўшы папулярнай песняй верш “Ручнікі”, пакладзены на музыку М. Пятрэнкам.
Даведацца больш цікавага пра жыццёвы і творчы шлях Веры Вярбы удзельнікі мерапрыемства маглі пазнаеміўшыся з матэрыяламі прадстаўленымі на выставе да юбілею паэткі “Вера Вярба і яе паэзія”.

















