Няма на свеце прыгажэй жанчын,
Што талентам шчыруюць у натхненні,
Будуюць светлай шчырасці зачын,
Душы і сэрцу ладзяць разуменне.
У кожнай з вас – стваральніцы душа:
Напіша верш, паставіць нават п’есу.
Мяжы не мае творчасці абшар,
Ёсць і для песні годнае тут месца.
Няхай вам шле святло асенні дзень!
Для хараства заўсёды ёсць прычыны:
Калі душа сілкуецца з надзеяй –
Натхненнем згуртаваныя жанчыны!
Партрэт алоўкам пісанай красы,
А выраб з бісеру – шэдэўр цярпення,
Узоры нітак, звязаныя ў сны –
Усё – ёсць вашых добрых рук тварэнне!
Дабра і шчасця – доўгія гады,
Каб мір, спакой быў сябра ў вашай хаце.
Няхай жа сцеражэ вас ад бяды
Душы натхненне – вашае багацце.
Няма на свеце прыгажэй жанчын,
Што талентам шчыруюць у натхненні!
Будуйце ж светлай шчырасці зачын,
Душы і сэрцу ладзьце разуменне!
А. Матошка

















