header-02
header-02

Малая радзіма – алешнік і рэчка,
Найродны бацькоўскі парог…
Малая радзіма – утравелая сцежка
Да розных шляхоў і дарог…

Малая радзіма – вясковая вулка
І ранкам над комінам дым,
Малая радзіма – “падушка” не мулка
З ахапку яловых галін…

Малая радзіма – найроднае слова,
Што казкай з маленства гучыць.
Малая радзіма – напеўная мова,
Хіба можа большае быць?

Малая радзіма – найшчырыя людзі
І нават за вёскай крыжы…
Малая радзіма хай вечна прабудзе
Усімі, хто ёй не чужы.

Малая радзіма – усё тут гаворыць:
Сасонка, крынічкі выток…
Малую радзіму нішто не паўторыць,
Яе й не заменіць ніхто!

Малая радзіма вялікаю стане,
Калі ты ўсё гэта святым назавеш.
Малая радзіма – яна не падмане,
Калі з ёю ў сэрцы жывеш!

А. Матошка

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby
 

Афиша

-
Сбросить