header-02
header-02

Лютаўскі вецер гуляе ў бялюткіх сумётах,
Коціцца, кружыць і снегам у твары кідае,
Зіма валадарыць яшчэ на расонскіх прасторах,
Нібы каралеўна, мяняе шыкоўна ўборы.

У золаце промняў марозны ўсход сустракае,
У срэбных адзеннях да поўдня ідзе на спатканне,
Блішчыць аксамітам у зоркі вячэрняй на балі,
А поначы футрам сваім далягляды палоніць.
Час хутка бяжыць, і вясне ўступаць трэба месца,
Хопіць ужо ганарліўкай хадзіць па зямельцы,
Свята “Грамніцы” на тое прызначана людзям,
Каб да сяўбы рыхтавалі сахор ды бароны.
На Грамніцы маліліся Богу ад немачы нерваў,
Ад жорсткай падучай і ад самагубства ліхога,
Грамнічную свечку палілі, прасілі Нябёсы
Усіх зберагчы ад бяды, ад маланкі пякучай.
Лічылася, што тую свечку зрабіць трэба дома,
Каб цеплыня засталася ў ёй ад рукі гаспадарскай,
Павінна вялікай яна атрымацца і роўнай,
Тады ўвесь год будзе добрым, ні ў чым не падмане.
Свечку грамнічную неслі ў царкву, асвячалі,
Потым абносілі хату і стайню, хлявочкі,
Яе там на дробныя часткі ламалі, казалі:
“Няхай будзе гладзенькай, харошай скацінка ўлетку”.
Свечачкі пакуллем моцна вязалі ў жмені,
Хавалі ў чырвоным куту, цэлы год зберагалі,
На святы запальвалі, у дні нараджэнняў, вяселляў,
Каб блаславілі Нябёсы на шчасце, на долю.
Ставілі часта таксама ля веснічак, брамак,
І вочы паганыя ў тыя двары не глядзелі,
Гаспадарку тады варажба аблятала далёка,
Чыстым, святым заставалася месца жывое.
Нашы продкі лічылі, што трэба і маці-вадзіцу
Асвячаць у гэты дзень, яна сілай адорыць вялікай,
Прынясе моц і крэпасць сям’і маладой і жывёле,
Журба-смутак ніколі не возьме ў палон думкі, сэрцы.
Жанчыны давалі аўса хатняй птушцы ўдосталь,
Каб неслася добра, каб яйкі каменнем ляжалі,
З жаўткамі вялікімі, нібы гарлачыкі ў хвалях,
Каб смачна на Пасху было за сталом разгаўляцца.
Здаралася нават, калі было добрым надвор’е,
Вапнай бялілі ў садзе пладовыя дрэвы старанна,
Трэслі галіны яшчэ, бо казалі ў народзе,
Што ўраджай тады будзе на дзіва багаты.
… Вось так сустракалі Грамніцы калісьці ў Расонах,
Чакалі вясну, спадзяваліся, верылі шчыра:
Яна стане лепшай з найлепшых на роднай старонцы,
Каб толькі здароўе было, а там будзе і поспех.
…Пахне салодка грамнічная свечка і слёзка сцякае,
Журыцца аб тым, што ў сучаснасці іншыя справы,
Не такія патрэбы і велічнасць душ не такая,
Важнае страчана штосьці, нам страшна сказаць “назаўсёды”.

Н. Кожар

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby
 

Афиша

-
Сбросить