header-02
header-02

Сустрэча

На чырвоную паляну
Ранкам выбралася я,
Каб сабраць суніц духмяных –
Хай ласуецца сям’я.

Сонца ў небе ярка ззяе,
Песня просіцца з душы,
Ветрык з лісцямі гуляе,
Нешта цягнуць мурашы.
Я з душой вяду размову…
Посвіст птушак раптам змоўк,
Бачу я – з кустоў лазовых
Да мяне шыбуе воўк!
Пра такіх –“мацёры” – кажуць,
Гэта вам – не ваўчаня.
Ён пуды чатыры важыць –
Ростам – з добрае цяля.
Гэткі звер не пакусае –
На шматкі ён разарве,
Толькі гумавыя боты
Застануцца ад мяне!
Я паціху адступаю,
На бярэзіну б узлезць,
Ды за корч не зачапіцца –
“Пятай” кропкай – не прысесць!
Раптам нехта звонка свіснуў,
“Ваўка” Шарыкам назваў,
Той жа толькі хвостам бліснуў –
Па-сабачы забрахаў…
Зубы “польку” выбівалі,
Ногі трэслісь неўпапад,
Толькі лісце на асінках
Трапятала ціха ўлад.
Мае пяты страх пачулі,
Было блізка да бяды…
Трэба ехаць да бабулькі,
Ад упуду браць вады!

Па грыбы

Пайшла аднойчы па грыбы,
Яно – не вельмі і далёка –
Ўсяго – кілометры за тры.
Раней, у лес калі збяруся –
Як тая кветка прыбяруся:
Чырвонае паапранаю –
Маўляў – ваўкоў паадганяю.
Зяцёк мой гэта запрыкмеціў,
Ды мне з усмешкаю падмеціў:
“Не будзь ты, цешча, папугаем –
Калёраў воўк не разлічае!
У лес, як прыйдзеш – пакрычы,
Па дрэвах палкай пастучы”.
З тае пары – у лес прыйду –
Па дрэвах палкай “малачу”,
Ды на ўвесь лес пяю, крычу ,
Аж за вярсту звяр’ё ўцякае,
Хто чуе – думае: дурная.
Грыбы збіраю я на сцежках,
Дзе белы зрэжу, сыраежку…
Ды ў лесе раптам пацямнела –
За справай хмару праглядзела!
Стаў лес пагрозліва-кудлаты,
Грымоты б’юць нібы з гарматы!
Дажджынкі сталі накрапаць,
Мне трэба схованку шукаць!
Я прытулілася ў лазе,
А там – таўшчэзны вуж паўзе.
Я ўся ад жаху скаланулась
І ў балаціне апынулась.
Дождж зверху лье, кругом гразюка
У ёй сяджу нібы свінюка!
А лес шуміць, наўкол грыміць,
Як хтосьці молатам з размаху
Па металічнаму б’е даху.
Успамінаю ўсіх святых
І ўсё, што ведаю пра іх…
Я з таго часу вельмі рана
Саджуся ля тэлеэкрана,
Прагноз надвор’я пагляджу
І потым толькі ў лес хаджу.

У чарніцах

Як сяброўкі-маладзіцы –
Я люблю збіраць чарніцы.
Там душой адпачываеш,
Ды капейку здабываеш.
Многа ягад у лагчыне,
Побач сноўдаюць машыны.
Я – нічога не баюся
Паціхеньку капашуся.
Бачу: “чэшуць” маладзіцы,
Можа думаюць, дурніцы,
Што тут лепшыя чарніцы?
Прыглядзелась: штось не так –
Бягуць шпарка праз бальшак
У адной хусцінка ўецца,
У другой рука трасецца.
Падбягаюць да мяне
І гавораць не ў мане:
“Значыць, ягады збіраем
Між сабой не размаўляем,
Захапіўшысь сваёй справай –
Прыйшлі ў лес не за забавай.
Раптам бачым недалёка,
Метраў з трыццаць каля боку
Вытанцоўвае мядзведзь!
На дыбкі ўстае, пакружыць –
З галавой, хіба, не дружыць?
Можа хоча нас прагнаць
Аднаму каб сабіраць?
Мы – паціху – бокам-бокам –
Што ёсць сілы – на уцёкі
І давай адтуль хутчэй –
Як мага – далей-далей!”
Мне за імі б уцякаць,
Я ўзялася жартаваць:
Кажу, цырк перавазілі,
Касалапага згубілі.
Ён убачыў гледачоў
І паціху падыйшоў,
Ды і ўзяўся танцаваць,
Пачастунак каб сарваць.

Лепш бы гэта не казала –
Дасталося мне не мала:
“На, цукеркі ў нас вазьмі,
Пачастуй яго схадзі!
Ты – кабета не худая,
Звер той добра пагуляе!”
Я ўявіла абарот –
Лоб адчуў халодны пот! –
Ўтрох рванулі ўзбоч дарогі –
Дзе ўзяліся ў страху ногі!
Не здарма казаў мне зяць:
Трэба ў лесе не маўчаць –
Хай лепш думаюць: дурная,
З лесу ж вернешся - жывая!

Зоя Вярхоўская.

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby