Адгукнуцца нябёсы зямлі шматгалоссем,
Клён пажоўклы застыне, знямее ў жальбе.
Гэта восень стаіць ля дзвярэй, гэта восень –
Колькі дзіўнай самоты сышлось у табе.
Гэта – змоўкшы ў аблоках смуткуючы спеў
І ў цяпле неўтрыманая сэрца патрэба.
Адзінота распранутых, стынучых дрэў
І маўклівасць тугі жураўлінага неба.
Аднаму так няўтульна ў паветры кружыць –
І лісточак апошні ў ветра літасці просіць…
Гэта холадам восень прайшла па душы,
Гэта восень…
Т. Луткоўская

















