header-02
header-02

Сакавік, быццам хлопец, вясёлы і жвавы, гуляе-гуляе заўзята
Па дарогах Расоншчыны любай, па сонных палях і аблогах:
“Прачынайцеся, дрэвы, у лесе, узнімайце галіны да сонца,
Вербалозу кустоўе глухое ля стылых азёр прачынайся!”

І вясну ён гукае прыгожую гулка і просіць зычліва,
Каб спяшалася з ласкай на поўнач халодную, несла пяшчоту,
Бо сокам гаючым ужо наліліся бярозы на ўзмежку,
І кветачак першых пялёсткі блакітным святлом наліліся.
Нядобра студзіць завірухай і снегам пякучым зямельку,
Прыходзіць пара адчыняць яе схроны для будучых скарбаў,
Вось птушкі ўжо на радзіму вяртаюцца з песняй узнёслай,
Саракі набліжаюцца хуткімі крокамі ў нашы прысады.
Найцудоўнае свята вясны, яго продкі здаўна паважалі,
Лічылі, што птушкі ўзімку для прашчураў нашых спявалі,
І вось прыляцелі назад, карагодам вясны закружылі,
Абвясцілі навокал усім: “Край пакінулі белыя коні!”.
На досвітку ўжо гаспадыні пяклі частаванне ў хатах,
Печыва тое не проста пірог, абараначак круглы і хрусткі,
Птушачак сорак маленькіх жаночыя рукі ляпілі-рабілі,
“Жаваронкамі” іх называлі ў вёсках на нашай старонцы.
Дзеці потым на моцныя ніткі чаплялі іх борзда і шчыльна,
Вуліцай беглі і дружна спявалі, каб лета пачула,
Сонца кацілася шляхам спрадвечным на захад ружова-вясновы
І словы люляла ціхутка ў чыста-празрыстым паветры:
“Жаваронкі, прыляціце, красна лецейка прынясіце”.
Птушак печаных гэтых давалі ўсім хатнім: частуйся ў свята!
У адной з іх ляжаў срэбны грошык на долю, здароўе, багацце,
Што за светлая радасць тады панавала ў сэрцы шчасліўца,
Калі грошык той круглы яму аднаму даставаўся!
Сорак пруточкаў павінна дзяўчына зламаць на світанні,
Сорак вузенькіх фальбонак узяць, перарваць на кавалкі,
Тады добры ёй трапіцца хлопец на сцежцы галоўнай жыццёвай,
Будзе лёганька дзетак у лазні раджаць без пакуты і болю.
У гэты дзень частавалі ўсіх: падарожных, няшчасных, нядужых,
Ведалі шчэ ад старых пра вялікую сілу Нябёсаў,
Толькі тады зберагуць ад бяды і дзяцей, і дарослых у хаце,
Калі шчырасць, павагу сваю аддасі ў падаруначак людзям.
Глядзелі ў глыбокі блакіт, што зліваўся з прасторам азёрным,
Жадалі ўбачыць там птушак, пачуць звонкі голас адметны,
Іх прывітаць на радзіме лясной так, як продкі калісьці віталі,
Рабілі для птушак дамочкі ды неслі ў сад ганарліва.
…Праляціць хуткі час, як жыццё, як імгненне і знічка,
Новы спеў мы пачуем у карунках духмянай чаромхі,
Мілагучны, маленькі салоўка нам талент пакажа яскрава,
Зачаруе душу цеплыня, замаркоціць палон успамінаў.
Праз стагоддзі паданне дайшло пра дзівосную птушку салоўку,
Што яе любіць Бог наш Хрыстос, а таксама і Божая Маці,
Грэх забіць салаўя-певуна, бо пяшчотныя кволыя крылцы
Прыкрывалі калісьці Хрыста, каб ганебную здраду адвесці.
Саракі, Саракі… Сустракаць будзем птушак ад сэрца пачціва,
Што мелодыяй песень сваіх душы нам на світанні аблашчаць,
Вецер з поўдня на шалях празрыстых усім прынясе захапленне
Новым святам вясновым вялікім, што “Паскай” у Расонах завецца.

Н. Кожар

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby