БУКЛУК – гэта кніжны нацюрморт. Пераклад з англійскай мовы "book" – кніга і "look" – вобраз, выгляд, погляд. Кніжная кампазіцыя, цэнтральным элементам якой з'яўляецца кніга. Розныя атрыбуты для афармлення і элементы дэкору з`яўляюцца дадатковымі элементамі, якімі неабходна перадаць сюжэт кнігі.
Да Дня роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага, бібліятэкі ДУК “ЦБС Расонскага раёна” прынялі ўдзел у конкурсе па стварэнню буклукаў ”Кніжнае падарожжа па краіне Беларусь“.































