З 19 па 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле ”Сяляўшчынская сельская бібліятэка“ прайшла акцыя ”Гэта мова твая і мая – родная беларуская“.
Для сваіх наведвальнікаў бібліятэкар арганізавала кніжна-ілюстрацыйную выставу, прысвечаную святу. На працягу акцыі, бібліятэкар запрашала сваіх наведвальнікаў размаўляць на роднай беларускай мове і знаёміла з літаратурай беларускіх аўтараў. Удзельнікі акцыі атрымоўвалі паштоўкі, якія нагадвалі кожнаму, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоўя, гэта асабліва важна.
























