3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку “За нашай незалежнасцю – сіла і воля народа!” . Літаратурная экспазіцыя прапанавала да азнаямлення выданні, якія адлюстравалі доўгі шлях да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і гісторыю раёна ў ваенны час.
На выставу вышыванкі “Жывуць традыцыі – квітнее зямля!” рушнікі прадставіла майстрыха з вескі Бірузова Н.І. Грыбоўская. Каля раеннай бібліятэкі была афармленна фотазона “Я люблю Расоны!”, дзе ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца на памяць.
Супрацоўнікі ДУК “ЦБС Расонскага раёна” прынялі ўдзел ў святочным шэсці працоўных калектываў і усклалі кветкі у Мемарыяльным скверы.

















