6 верасня ў Клясціцкай сельскай бібліятэцы для вучняў пятага класа ДУА ”Клястіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна“ прайшла літаратурна-гістарычная гадзіна ”Спадчына асветнікаў зямлі беларускай“.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб узнікненні і развіцці пісьменнасці і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі, актыўна дапаўнялі звесткі пра выдатных беларускіх асветнікаў Беларусі.
Напрыканцы мерапрыемства прысутным быў прапанаваны агляд выданняў кніжнай выставы, якія даюць магчымасць падрабязней даведацца пра асветнікаў і славутых людзей Беларусі.




















