header-02
header-02

08 09 25 24 1У Рэспубліцы Беларусь існуюць розныя святы, накіраваныя на захаванне гістарычных традыцый. Адно з іх – гэта Дзень беларускага пісьменства, якое адзначаюць у першую нядзелю верасня. Яго асноўны пасыл заключаецца ў захаванні Нацыянальнага друкаванага слова і яго сувязі з гісторыяй народа, славянскімі каранямі.

6 верасня для навучэнцаў 7-х класаў  ДУА ”Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава“, быў праведзены да Дня беларускага пісьменства  літаратурны круіз ”Волаты беларускага пісьменства“.

З вялікай зацікаўленасцю навучэнцы слухалі аповед пра творчы шлях народных пісьменнікаў Беларусі такіх як: К.К. Крапіва, М.Ц.Лынькоў, І.П.Мележ, І.П.Шамякін, В.У.Быкаў і інш., якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і пісьменнасці.

Не абыйшлі ўвагай бібліятэкары і мясцовых самадзейных пісьменнікаў: Н.У. Кожар і А.І.Матошка, якія таксама пішуць разнастайныя творы пра родны край, тым самым праслаўляюць яго на розных узроўнях, у тым ліку і ў міжнародных літаратурных конкурсах.

Вельмі прыемна было адзначыць, што некаторыя творы беларускіх пісьменнікаў дзеці ўжо чыталі, а з некаторымі яшчэ пазнаёмяцца ў старэйшых класах, таму ім было прапанавана ўзяць кнігі ў бібліятэцы і прачытаць творы беларускіх класікаў.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава ”У вечным застаецца слова.“

08 09 25 24 2

08 09 25 24 2

08 09 25 24 2

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-02-01

Зарегистрировалось:

6525

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib
ncpigovby