9 чэрвеня у Расонскай раённай бібліятэцы адбыўся прэс-агляд ”Рэспубліка“ – залаты фонд прэсы“, прысвечаны 35-гадоваму юбілею беларускай газеты «Рэспубліка». Мэта мерапрыемства – адзначыць значны юбілей аднаго з найуплывоўнейшых выданняў краіны, прадэманстраваць яго эвалюцыю за 35 гадоў і паказаць ролю газеты ў фармаванні грамадскай думкі.
У ходзе мерапрыемства вядучая падкрэсліла значнасць газеты «Рэспубліка» як надзейнай крыніцы інфармацыі і храналогіі жыцця краіны. Яна прадставіла экскурс у гісторыю выдання: ад першага нумару да сучаснасці, распавяла , якія ключавыя тэмы асвятляе газета. Гасцям паказалі архіўныя нумары, першыя версткі, знакамітыя матэрыялы розных гадоў, а таксама пазнаёмілі з асобным пятнічным выпускам газеты “Рэспубліка” – “Эксперт”.
Удзельнікі высока ацанілі арганізацыю прэс-агляду і адзначылі яго вялікую культурна-гістарычную каштоўнасць.























